У мінулым годзе 19% беларускіх школьнікаў навучалася на беларускай мове. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы – трошкі больш за 2%. Як паведаміла намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч, за апошнія дзесяць год колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, істотна скарацілася: у 2001-2002 годзе ў Беларусі такіх вучняў было 27,8%.