![]()
![]() ![]() ![]()
|
Ці патрэбны беларусам беларускамоўныя школы?![]() У мінулым годзе 19% беларускіх школьнікаў навучалася на беларускай мове. Пры гэтым па Мінску гэты паказальнік значна ніжэйшы – трошкі больш за 2%. Як паведаміла TUT.BY намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч, за апошнія дзесяць год колькасць вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю на беларускай мове, істотна скарацілася: у 2001-2002 годзе ў Беларусі такіх вучняў было 27,8%. Нягледзячы на гэта, у 2009-2010-м годзе, як і ў 2008-2009-м, прыблізна 57% агульнаадукацыйных установаў краіны працавалі на беларускай мове. У 2010-2011 годзе іх колькасць склала ўжо 52,1% ад агульнай колькасці. Беларускамоўных школ нават больш, чым рускамоўных, але, адзначае Тамара Мацкевіч, гэта, галоўным чынам, малакамплектныя сельскія школы, і штогод іх становіцца ўсё меней. РАЗМЕРКАВАННЕ ВУЧНЯЎ ДЗЁННЫХ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ І ШКОЛ-ІНТЭРНАТАЎ ПА МОВАХ НАВУЧАННЯ
(па стане на пачатак 2010/11 навучальнага года)
Чаго чакаць сёлета? Сёлета закрываецца яшчэ 65 школ, паведаміў 18 жніўня намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. І большасць з іх – якраз беларускамоўныя. Дзяцей, якія вучыліся ў гэтых школах, пераводзяць у буйнейшыя, найчасцей – рускамоўныя. “Гэты навучальны год адзначаецца яшчэ і тым, што з 1 верасня ўступае ў дзеянне Кодэкс аб адукацыі. Згодна з 90-м артыкулам кодэкса, асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Беларусі з’яўляюцца дзяржаўныя мовы краіны. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь. Але ёсць агаворка: мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікамі ўстановы з улікам пажадання бацькоў”, - кажа Тамара Мацкевіч.
Як паведамілі TUT.BY у Мінадукацыі, беларускамоўныя школы і класы адкрываюцца па заявах бацькоў, але рашэнне аб адкрыцці ці закрыцці школ і класаў прымаюцца мясцовымі выканкамамі. То бок, адзначае Т. Мацкевіч, заява ад бацькоў яшчэ не гарантуе, што дзіцё зможа навучацца на беларускай мове.
Але часам бацькі дабіваюцца навучання свайго дзіцяці нават у рускамоўнай школе на беларускай мове, што стварае не вельмі добрыя псіхалагічныя і сацыяльныя ўмовы для яго, адзначае эксперт.
Сёлета з такой праблемай сутыкнулася Таццяна Матафонава, чый сын, адвучыўшыся ў мінскай беларускамоўнай 23-й гімназіі 4 гады, не можа перайсці ў пяты клас: там сказалі, што, паводле новых адукацыйных стандартаў, у класе гімназіі не можа навучацца больш за 20 чалавек.
“Нам прапанавалі ісці ў бліжэйшую да нас школу, але яна рускамоўная, і мы туды не пойдзем - толькі калі працэс навучання для майго дзіцяці арганізуюць на беларускай мове. Застаўся тыдзень, а дакументы ляжаць дома, і пакуль я не даб’юся такого навучання, здаецца, будзе дзіця дома”, - паведаміла TUT.BY Т. Матафонава. Камітэт па адукацыі: “Для беларускамоўных у нашай краіне – зялёнае святло”
Як паведамілі TUT.BY у камітэце па адукацыі Мінскага гарвыканкама, каб адкрыць беларускамоўны клас, па законе, неабходна 20 заяў ад бацькоў, але ў краіне такія класы адкрываліся і з меншай колькасцю заяў. “Для беларускамоўных у нашай краіне – зялёнае святло. Ёсць выпадкі, калі ўжо пры 12 заявах адкрываліся беларускамоўныя класы”, - адзначылі ў камітэце.
Каб адкрыць беларускамоўную школу, таксама патрэбныя заявы, але яе адкрыццё залежыць і ад планаў мясцовых уладаў: калі ёсць план пабудаваць у пэўным раёне школу і будзе вырашацца пытанне аб мове навучання, то будзе ўлічвацца тое, наколькі школа будзе запоўнена, паведамілі ў камітэце па адукацыі. Напрыклад, калі па плане школа на 900 месцаў, а там будзе навучацца толькі 400 вучняў, то зразумела, што такую школу адкрываць нерацыянальна.
![]() Сярод бацькоў няма адзінства
Між тым, як паказала апытанне, праведзенае на TUT.BY, сярод бацькоў вельмі рознае стаўленне да навучання на беларускай мове. Мы пацікавіліся ў чытачоў, ці аддалі б яны сваё дзіця ў беларускамоўную школу. Пытанне выклікала шалёны розгалас. За некалькі дзён назбіралася 11 старонак каментароў. “Отдал бы и в детский сад, и в школу "беларускамоўную", но, к сожалению, нет рядом ни того, ни другого”. “Безумоўна”.
“Толькi туды”. “Сам я не учился в такой школе, но хотелось бы. И своих детей без раздумий сразу туда отдам, если появится такая школа у нас”. І разам з тым: “Я не отдал и не отдам. Зачем? Все равно наши дети уедут отсюда. Им английский и русский нужен. А белорусский в том объеме, чтобы читать, понимать и любить, я и сам в достаточном объеме ребенку показал". “Захочет ребенок углубленно изучать белорусский язык - сам потянется. А читать и любить Мицкевича и Крапиву мы и сами в семье научить способны, и никакая школа нам для этого не нужна”. “Никогда. Пусть учит красивый и правильный русский и два иностранных. Ресурс детского мозга ограничен, пусть учит то, что полезно и перспективно. Мертвые языки типа латыни и белорусского ввести на 1 год в универе”. “Конечно, нет. Потому что не желаю своему ребенку унылого будущего в культурной и языковой изоляции”. “Однозначно нет! Аргументирую все очень просто: полное отсутствие специальной литературы на белорусском языке, а также отсутствие адекватных педагогов, говорящих на белорусском языке”. “Какое будущее у ребёнка, который на нём говорит? И возможно ли обучение после школы на белорусском? Нам в универе рассказывал один преподаватель, как пришло сверху указание составить словарь терминов по специальности. Для премии, для галочки составили, потом перечитали его и чуть не плакали от смеха. И, кстати, такую неприязнь к белорусскому языку у меня вызвала именно школа”. “Если бы мой ребенок шел в школу в ближайшие годы, я бы мучилась угрызениями совести, но, как человек практичный и приземленный, отдала бы его в русскоязычный класс. Возможно, лет через 10 ситуация изменится, и после белорусскоязычной школы можно будет продолжать учебу в университетах на белорусском языке, и смысл в этом будет. А пока белорусский у нас используется примерно так же часто, как иностранный: есть знакомые носители - можно попрактиковаться, нету - и язык сходит на нет”. Няма мульцікаў і гульняў на беларускай мове Стаўленне да беларускай мовы змянілася, кажуць эксперты: па дадзеных перапісу 1999 года, 73,6% грамадзян назвалі беларускую мову роднай, але перапіс насельніцтва ў 2009 годзе паказаў: беларускую мову лічыць роднай ужо толькі 60% жыхароў Беларусі, а штодня размаўляе па-беларуску толькі палова з іх - 30% усяго насельніцтва краіны, то бок асноўнай мовай жыхароў Беларусі з'яўляецца руская мова. Па нормах ЮНЭСКА, адзначае Т. Мацкевіч, мова лічыцца знікаючай, калі на ёй размаўляюць менш за 30% насельніцтва, зараз Беларусь – амаль на грані.
Пры гэтым усё менш выпускнікоў школ праходзяць тэсціраванне па беларускай мове: у 2007-м такіх было 77 тысяч чалавек, у 2008-м - 68 тыс., 2009-м - 63 тыс., 2010-м - 67 тыс., у 2011-м - 52 тысячы.
Як паведаміла TUT.BY Тамара Мацкевіч, у мінулым годзе настаўніца пачатковых класаў у Гродне, калі адзначыла, што дзеці не размаўляюць на беларускай мове, вырашыла правесці апытанку, каб высветліць чаму. Большасць з іх адказала: “Мне страшна, бо ніхто побач на мове не гаворыць”. Таксама дзеці адказвалі, што не размаўляюць на беларускай мове, бо “па тэлевізіі няма мульцікаў па-беларуску”, “няма камп’ютарных гульняў па-беларуску” і г.д.
“Даследванне было чыста педагагічнае, каб выявіць, як усё ж такі матываваць дзяцей любіць беларускую мову. Яна вырашыла, што гэта трэба рабіць праз гульні, мульцікі і г.д. Праз год, калі ў дзяцей спыталі пра любімы прадмет, многія назвалі беларускую мову, - гаворыць Т. Мацкевіч. – Дзе ў нас па тэлевізіі хаця б адно ток-шоу на беларускай мове? Дзе, насамрэч, тыя мульцікі ці гульні?”
Як адзначыў на круглым стале, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі, найвялікшая адказнасць за захаванне, падтрымку і папулярызацыю роднай мовы ляжыць на прадстаўніках інтэлігенцыі.
Намеснік міністра прызнаў, што "нейкі псіхалагічны бар'ер" у стаўленні да роднай мовы ў працаўнікоў культуры яшчэ існуе: маўляў, нягледзячы на тое, што 90% з іх добра ведае беларускую мову, выходзячы на шырокую публіку, яны чамусьці карыстаюцца рускай мовай. “Гэты бар'ер будзе пераадольвацца хутчэй, калі беларуская мова будзе больш гучаць па радыё, па тэлебачанні", - адзначыў ён.
Можа, справа і не ў колькасці школаў, адзначаюць эксперты, а ў тым, што сама дзяржава на ўсіх узроўнях пакуль не займаецца прапагандай беларускай мовы, і таму, як вынік, папулярнасцю родная мова, мякка кажучы, не карыстаецца. Пры адсутнасці глабальнай дзяржаўнай падтрымкі штогадовае закрыццё беларускамоўных школаў стварае пагрозу для існавання беларускай мовы, падкрэслівае Тамара Мацкевіч.
В этом разделе:
![]() ![]() |
![]() ![]() Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
![]() ![]() ![]() |