Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што ў рэйтынгу прафесій, якім аддае перавагу сучасная моладзь, рабочыя прафесіі або ўвогуле не фігуруюць, або займаюць апошнія пазіцыі. У сталіцы, напрыклад, больш як 70% выпускнікоў школ паступаюць у ВНУ і папаўняюць шэрагі мала запатрабаваных юрыстаў, эканамістаў і бухгалтараў. Пры гэтым найбольш шанцаў працаўладкавацца маюць на сёння прадстаўнікі менавіта рабочых прафесій... І пытанне, дзе ўзяць рабочыя рукі, становіцца для беларускай эканомікі ўсё больш актуальным.