4 ліпеня будзе пастаўлена апошняя кропка ў цэнтралізаваным тэсціраванні — у гэты дзень здаваць тэставыя іспыты ў Беларускім дзяржаўным універсітэце будуць абітурыенты, якія прапусцілі цэнтралізаванае тэсціраванне ў вызначаны графікам дзень па ўважлівай прычыне. Але для абсалютнай большасці абітурыентаў экзаменацыйны марафон ужо завяршыўся, і ім засталося толькі дачакацца сваіх вынікаў.