|
Лідскі замак у мастацтвеЛідчына для многіх мастакоў была крыніцай натхнення і месцам духоўнага сталення. Цікавае гістарычнае мінулае, прырода здаўна вабілі такіх майстроў пэндзля і алоўка. Найбольш ярка замак адлюстраваны на карцінах Юзафа Пешкі, Міхала Кулешы, Напалеона 0рды, Язэпа Драздовіча. Гэтаму спрыяла і выгаднае геаграфічнае становішча Ліды: побач Гародня, Вільня, Наваградак, першая сталіца ВКЛ. Творы прысвечаныя Лідчыне, сталіся для гэтых мастакоў адной з прыступак уваходжання ў еўрапейскую культуру. У пачатку ХХ стагоддзя Лідскі замак быў дастаткова папулярным малюнкам на паштоўках. Сучасныя мастакі таксама многа увагі ўдзяляюць Лідчыне і Лідскаму замку. Амаль у кожнага навучэнца лідскай мастацкай школы есць замалеўкі замка. ![]() ![]() |
Чувствуете ли вы приближение Нового года в Лиде?
|