Курсы валют
Пользователь
Поиск
|
Лідскі замак у мастацтве: Міхал КулешаСур'ёзна заняўся вывучэннем роднага краю і збіраннем гістарычных звестак, быў і Міхал Кулеша (1795 ці 1800- 1863). Нарадзіўся ён у Лідскім павеце Гродзенскай губерні. У 1821 г. паступіў у Віленскі універсітэт, дзе два гады займаўся на факультэце жывапісу ў Я. Дамеля і Я. Рустэма. Ен лічыўся адным са здольнейшых вучняў . Цікавасць да гісторыі роднага краю ўзнікла ў М. Кулешы ў час вучобы ў Віленскім. універсітэце, дзе ён прымаў актыўны ўдзел у тайных студэнцкіх гуртках. Сяброўства з вядомым беларускім гісторыкам і этнографам Я. Чачотам абудзіла ў яго жывы інтарэс да гістарычнага мінулага беларускага народа. Падарожнічаючы па Беларусі і Літве, М. Кулеша рабіў шмат замалёвак, пісаў пейзажы, эцюды, на аснове якіх пазней ствараў гістарычныя кампазіцыі. Графічныя працы ён аб'ядноўваў у серыі, якія меркаваў выдаць у выглядзе асобных альбомаў. Аднак пры жыцці М. Кулешы пры ўдзеле і дапамозе Ю. Крашэўскага выйшаў толькі адзін альбом, у якім былі змешчаны літаграфіі, зробленыя ў розных месцах Беларусі і Падолля на Украіне. Мастак меркаваў выдаць серыю альбомаў, якая павінна была складацца з некалькіх дзесяткаў графічных лістоў з выявай найцікавейшых мясцін Беларусі, Літвы, Валыні. Сярод гэтых прац-выява Лідскага замка. Нажаль, альбом, выдадзены пры дапамозе Юзафа Крашэўскага - адзіны прыжыццёвы альбом Міхала Кулешы. Лідскі замак на малюнку Кулешы - гэта жывапісныя муры. Ад гэтай працы вее цішыней і спакоем. Замак нібыта застыў у аздабленні незвычайнай прыроды. Вежы ўжо разбураныя, але гэта пейзажу своеасаблівае адценнее. Адчуваецца нешта таямнічае, казачнае. Замак нібыта цудам вырас на насыпе пасярод возера. У 1844 г. М. Кулеша жыў ў Гародні. Юзаф Крашэўскі называе М. Кулешу лепшым з сучасных летапісцаў, які ў супрацьвагу многім "рамеснікам" займаўся сапраўднай творчай працай. М. Кулеша выканаў шмат малюнкаў, літаграфій, жывапісных і графічных пейзажаў, гістарычных кампазіцый. Яго ўклад у гісторыю беларускага мастацтва цяжка пераацаніць. У той час, калі яшчэ мала хто з інтэлігентаў цікавіўся гісторыяй і культурай роднага краю, не маючы матэрыяльнай падтрымкі, амаль без сродкаў да існавання, мастак рабіў вялікую патрыятычную справу - знаёміў беларускае грамадства са слаўнымі старонкамі айчыннай гісторыі.Уласцівыя работам М. Кулешы патрыятычныя матывы, шчырая любоў і прыхільнасць да роднай зямлі, да прыгажосці яе прыроды родняць іх з творчасцю Напалеона 0рды.
Реклама
|
Знакомства в городе Лида
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Новости страны
|