![]()
![]() ![]() |
Лідскі замак у мастацтве: Напалеон ОрдаНапалеон Орда таксама пакінуў значны след у гісторыі выяўленчага мастацтва. Нарадзіўся ён пад Янавым у Варацэвічах. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свіслацкай гімназіі. У 1823 г. паступіў у Віленскі універсітэт на аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Напалеон Орда быў удзельнікам гуртка філаматаў. Яго выключылі з універсітэта, на параўнаўча невялікі тэрмін (год і тры месяцы) пасадзілі ў турму. Пасля вызвалення вярнуўся ў Варацэвічы займаўся самаадукацыяй. Калі пачалося паўстанне 1830 г., Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса, што амаль цалкам перайшоў на бок інсургентаў. Пасля паўстання ў час ганенняў на паустанцаў Ордзе ўдалося пазбегнуць арышту, але ўсё роўна на ім вісела кляймо інсургента - Напалеон Орда вырашае эміграваць у Парыж. Там ен з ахвотай бярэ урокі музыкі і кампазіцыі ў Фрыдэрыка Шапэна Яны разам музыцыравалі ў салоне Жорж Санд, дзе хутчэй за ўсё і пачуў Н. Орду Ферэнц Ліст, якi высока ацаніў талент маладога музыканта. У далёкім Парыжы лёс звёў Орду таксама і з Адамам Міцкевічам. Дасягнуўшы высокага майстэрства як піяніст, Орда адначасова карыстаўся вядомасцю і як адзін з лепшых у Парыжы выкладчыкаў музыкі. Але Н. Орда шчыра захапляўся выяўленчым мастацтвам, наведваў студыю П'ера Жырара, майстра архітэктурнага пейзажа. У 1856 г. Н. Орда вяртаецца на радзіму. Орда стаў мастаком вандроўнікам, мастаком-пілігрымам. 3 планшэтам і алоўкам аб'ездзіў і абышоў ён амаль усю Беларусь, Польшчу, Літву, робячы накіды і акварэльныя замалёўкі ледзь не ўсіх гістарычных помнікаў і месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю многіх і многіх знакамітых людзей свайго часу, а таксама помнікаў архітэктуры, гістарычных мясцін Беларусі. Дзякуючы малюнкам Н. Орды мы маем магчымасць узнавіць лраўдзівае аблічча Беларусі пачатку і сярэдзіны XIX ст. Орда замаляваў і Лідзкі замак, суправадзіўшы літаграфію падрабязнай гістарычнай даведкай: "Вельмі старажытнае мястэчка, руіны замка, пабудаванага вялікім князем літоўскім Гедымінам у 1323 г. У тым замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык Тут пражываў Тактамыш - хан татарскі .Старастам лідскім быў Хаджы Прэй - пазнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі".Трэба адзначыць, што малюнак зроблены ў папулярным тады стылі рамантызму, што значна сказіла сапраўдныя абрысы замка. Так, паўночна-ўсходняя вежа паказана круглай і выступаючай за лінію муроў, чаго ў сапраўднасці не было. Вельмі недакладна паказаны і верхнія часткі сцен. Акварэлі і малюнкі Н. Орды затым пераводзіліся ў літаграфіі і выдаваліся асобнымі альбомамі, графічлыші серыямі па 20-30 каляровых літаграфій у кожнай. Было выдадзена сем серый - 280 малюнкаў. Тыраж іх быў досыць вялікі. Даволі сказаць, што амаль кожная бібліятэка або ўладальнік прыватнай калекцыі лічылі за гонар мець альбом Напалеона Орды. Орда памёр у Варшаве у 1883 г. ва ўзросце 76 г. Было выканана і апошняе пажаданьне Напалеона Орды - яго прах быў перавезены на радзіму ў Янаў і пахаваны ў сямейным склепе. У некралогу на смерць Н. Орды Адам Плуг пісаў:"...Гэта быў пісьменнік, мастак, музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край...." ![]() |
![]() ![]() Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
![]() 00:09 Задержанный в Белоруссии украинский диверсант пожаловался на предательство Киева 10:51 Бывший тренер брестского «Динамо» Личка возглавит «Оренбург» 17:17 Матчи предстоящего тура чемпионата Беларуси пройдут без зрителей 11:19 Милевский: "В Беларуси сейчас происходит, мягко говоря, безумие" 12:29 Некомпетентность арбитров РПЛ – миф. Как и нерушимость системы 08:46 Белоруссия требует от России пересмотра цены на газ 15:35 Российские нефтяники предложили Белоруссии скидки, боясь потерять рынок 03:21 Франция возложила ответственность на Россию за прекращение боевых действий в Украине 22:41 "Ударить по минским соглашениям": оппозиционерка из РФ раскрыла план Кремля по отмене санкций ЕС 20:06 Сайдик призывает к целенаправленным действиям по всеобъемлющему выполнению Минских соглашений 19:10 Сорок польских байкеров в Харькове почтили память польских военнопленных 12:19 «Звездный мост» в Харькове откроется 14 сентября ©
|