11.08.11
Статьи » История Лидчины
» Лідскі замак у мастацтве: Напалеон Орда

Напалеон Орда таксама пакінуў значны след у гісторыі выяўленчага мастацтва.

 Нарадзіўся ён пад Янавым у Варацэвічах. Пачатковую адукацыю атрымаў у Свіслацкай гімназіі. У 1823 г. паступіў у Віленскі універсітэт на аддзяленне фізіка-матэматычных навук. Напалеон Орда быў удзельнікам гуртка філаматаў. Яго выключылі з універсітэта, на параўнаўча невялікі тэрмін (год і тры месяцы) пасадзілі ў турму. Пасля вызвалення вярнуўся ў Варацэвічы займаўся самаадукацыяй. Калі пачалося паўстанне 1830 г., Орда ўжо служыў у коннай гвардыі Літоўскага корпуса, што амаль цалкам перайшоў на бок інсургентаў.

Пасля паўстання ў час ганенняў на паустанцаў Ордзе ўдалося пазбегнуць арышту, але ўсё роўна на ім вісела кляймо інсургента - Напалеон Орда вырашае эміграваць у Парыж. Там ен з ахвотай бярэ урокі музыкі і кампазіцыі ў Фрыдэрыка Шапэна Яны разам музыцыравалі ў салоне Жорж Санд, дзе хутчэй за ўсё і пачуў Н. Орду Ферэнц Ліст, якi высока ацаніў талент маладога музыканта.

У далёкім Парыжы лёс звёў Орду таксама і з Адамам Міцкевічам. Дасягнуўшы высокага майстэрства як піяніст, Орда адначасова карыстаўся вядомасцю і як адзін з лепшых у Парыжы выкладчыкаў музыкі. Але Н. Орда шчыра захапляўся выяўленчым мастацтвам, наведваў студыю П'ера Жырара, майстра архітэктурнага пейзажа.

У 1856 г. Н. Орда вяртаецца на радзіму. Орда стаў мастаком вандроўнікам, мастаком-пілігрымам. 3 планшэтам і алоўкам аб'ездзіў і абышоў ён амаль усю Беларусь, Польшчу, Літву, робячы накіды і акварэльныя замалёўкі ледзь не ўсіх гістарычных помнікаў і месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю многіх і многіх знакамітых людзей свайго часу, а таксама помнікаў архітэктуры, гістарычных мясцін Беларусі. Дзякуючы малюнкам Н. Орды мы маем магчымасць узнавіць лраўдзівае аблічча Беларусі пачатку і сярэдзіны XIX ст.

{img1} Орда замаляваў і Лідзкі замак, суправадзіўшы літаграфію падрабязнай гістарычнай даведкай: "Вельмі старажытнае мястэчка, руіны замка, пабудаванага вялікім князем літоўскім Гедымінам у 1323 г. У тым замку бывалі вялікія князі Вітаўт, Ягайла, Аляксандр Ягелончык Тут пражываў Тактамыш - хан татарскі .Старастам лідскім быў Хаджы Прэй - пазнейшы хан крымскі. Замак разбураны ў вайну са шведамі".

Трэба адзначыць, што малюнак зроблены ў папулярным тады стылі рамантызму, што значна сказіла сапраўдныя абрысы замка. Так, паўночна-ўсходняя вежа паказана круглай і выступаючай за лінію муроў, чаго ў сапраўднасці не было. Вельмі недакладна паказаны і верхнія часткі сцен.

Акварэлі і малюнкі Н. Орды затым пераводзіліся ў літаграфіі і выдаваліся асобнымі альбомамі, графічлыші серыямі па 20-30 каляровых літаграфій у кожнай. Было выдадзена сем серый - 280 малюнкаў. Тыраж іх быў досыць вялікі. Даволі сказаць, што амаль кожная бібліятэка або ўладальнік прыватнай калекцыі лічылі за гонар мець альбом Напалеона Орды.

Орда памёр у Варшаве у 1883 г. ва ўзросце 76 г. Было выканана і апошняе пажаданьне Напалеона Орды - яго прах быў перавезены на радзіму ў Янаў і пахаваны ў сямейным склепе. У некралогу на смерць Н. Орды Адам Плуг пісаў:"...Гэта быў пісьменнік, мастак, музыкант, але перш за ўсё сумленны патрыёт, які вельмі любіў свой край...."

Все права сохранены  ©  Народный портал города Лида - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://1lida.org/article/read/napaleon_orda_lidski_zamak.html