З гэтага года студэнты прэстыжнага англійскага ўніверсітэта Кембрыдж атрымалі магчымасць вывучаць украінскую мову, літаратуру і гісторыю. Папярэднія два гады мова нашай паўднёвай суседкі выкладалася факультатыўна, але вялікая цікавасць з боку студэнтаў прымусіла адміністрацыю адкрыць курс на пастаяннай аснове. А як жа абстаіць справа з вывучэннем беларускай мовы ў замежных універсітэтах і калі беларускую мову можна будзе таксама вывучаць у вядомых універсітэтах свету?