Народный портал города Лида - Новая Лида

 Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
 Медиа архив
 Пользователь
Имя
Пароль

Як захаваць здароўе школьніка

Як захаваць здароўе школьніка

Рукі ў ногі, вочы ў кучку, раўненне на будзільнік! Качанне ў пасцелі да абеду адмяняецца! У тых, каму ад 6 да 17, пачынаецца цяжкі марафон. Да канца якога, на жаль, многія прыйдуць з адчувальнымі стратамі. Паводле апошніх звестак, да выпускных іспытаў у школах застаецца ўсяго толькі 5% (!) здаровых дзяцей. Ці патрапіць ваша дзіця ў гэтыя 5% — залежыць ад вас. Медыкі склалі рэйтынг школьных напасцяў і суправадзілі парадамі, як гэтых напасцяў пазбегнуць.

Напасць першая. Гастранамічная

"Школьная ежа вінаватая", — думаюць бацькі, гледзячы, як іх дзіця мучыцца жыватом: то ў яго адрыжка, то пякотка, то болі... Насамрэч хранічныя гастрыты (гэта значыць, запаленне слізістай абалонкі страўніка) выклікае не сапсаваная ежа дрэнных сталовых, а цэлы комплекс розных фактараў: стрэсы, якіх у школьнікаў звышдастаткова, нерэгулярнае харчаванне, нездаровая ежа (любімыя дзецьмі газаваныя напоі, прадукты з кансервантамі, фарбавальнікамі, рознымі харчовымі дабаўкамі).

Часцей за ўсё гастрыты ўзнікаюць у дзяцей у той час, калі яны пачынаюць хадзіць у школу, і ў 14—15 гадоў, у перыяд гарманальнай перабудовы, якая "збівае" работу многіх сістэм арганізма: можа прывесці да парушэння кіслотнасці ў страўніку або да функцыянальных парушэнняў страўнікава-кішачнага тракту.

Парады. Прафілактыка гастрытаў банальная: добрае харчаванне, гігіена і рэжым

- Дзіця абавязкова павінна паснедаць перад тым, як яно пойдзе ў школу. І лепш не бутэрбродам, а кашай, пажадана аўсянай. Гарбату і каву трэба піць нямоцныя, каб не раздражнялі слізістую.

- Нельга рабіць вялікіх перапынкаў паміж прыёмамі ежы. Недапушчальна, калі падлетак ідзе ў школу без сняданку, а абедае толькі ў 5 гадзін. Пры такім рэжыме ў яго абавязкова будуць хваробы страўнікава-кішачнага тракту.

- Лепш пазбягаць тлустых і смажаных страў, вострых соусаў або калі і спажываць іх, то зрэдку і ў меру. Шкодныя і газаваныя напоі: яны прыводзяць да павышэння кіслотнасці, унутрыбрушнога ціску, да адрыжкі, пякоткі, закіду кіслага змесціва са страўніка ў стрававод.

Напасць другая. Артапедычная

"Не сутулься! Гарбатым будзеш!" — колькі разоў чулі мы ў дзяцінстве гэтыя словы, сагнуўшыся ў тры пагібелі над пісьмовым сталом. Цяпер тыя ж самыя словы з дзясятак разоў на дзень мы паўтараем сваім дзецям. І небеспадстаўна. Урачы-артапеды даўно б'юць трывогу: ад розных парушэнняў фігуры сёння пакутуе ледзь ці не кожнае другое (!) дзіця ад сямі да сямнаццаці гадоў.

Павелічэнне колькасці сутулых і касабокіх дзяцей спецыялісты звязваюць не толькі з павышаным гультайствам і сядзячым ладам жыцця цяперашніх школьнікаў, але і з цяжкім (у прамым сэнсе слова) аб'ёмам школьных праграм. З-за велізарнай колькасці падручнікаў партфелі бедных гімназістаў нагадваюць набітыя цаглінамі мяшкі. Для далікатнага дзіцячага пазваночніка такая адчувальная нагрузка становіцца ракавой. Асабліва калі вельмі цяжкі партфель школьнік носіць у адной руцэ. Не спрыяюць добрай паставе і нязручныя гарызантальныя школьныя парты. У савецкія часы, калі дзеці сядзелі за нахіленымі пад вуглом 25 градусаў сталамі, а крыху раней стаялі за канторкамі, нагрузка на шыйны і грудны аддзелы іх пазваночніка была значна меншая. А значыць, і нашмат менш было сутулых дзяцей.

Парады

- Паназірайце, як трымае спіну ваша дзіця, як яно сядзіць за сталом. Ці на адным узроўні яго правае і левае плячо? Папрасіце дзіця павольна нагнуцца наперад з апушчанымі ўніз рукамі і паназірайце ззаду, ці не выступае ў яго адна з лапатак, ці не фарміруецца рэберны горб.

- Вас нешта насцярожыла? Паспяшайцеся на прыём да артапеда. Асабліва ўважлівым да паставы дзіцяці трэба быць у той момант, калі яно зрабіла рэзкі скачок у росце. Рэнтгенаўскія здымкі дадуць самую поўную інфармацыю аб захворванні. Найбольш цяжкімі і прагрэсавальнымі лічацца верхнегрудны і шыйна-грудны скаліёз.

- Дзіцяці, якое пакутуе на скаліёз, хатнія ўрокі лепш рабіць стоячы за канторкай, як працавалі калісьці пісьменнікі. Партфелі, сумкі і любая ношка ў адной руцэ адмяняюцца. Школьны заплечнік неабходна, па магчымасці, разгрузіць. Паспрабуйце дамовіцца з настаўнікам аб тым, каб захоўваць у класе другі камплект падручнікаў. І, вядома ж, з самага ранняга дзяцінства ў малога павінны быць цвёрды ложак або адмысловы артапедычны матрац, які трэба выбіраць па парадзе доктара.

Напасць трэцяя. Афтальмалагічная

Паводле звестак медыкаў, да канца навучання ў школе ад блізарукасці пакутуе кожны чацвёрты выпускнік. Чытанне ў транспарце або дома ва ўмовах недастатковага асвятлення, доўгае знаходжанне ля манітора камп'ютара — усё гэта згубна ўплывае на зрокавы апарат. Праблемы са зрокам у школьнікаў развіваюцца неўпрыкмет. Найбольш уразлівым у гэтых адносінах лічыцца ўзрост ад 6 да 11 гадоў, калі адбываецца фарміраванне рэфракцыі, і таму празмернае напружанне акамадацыйнай мышцы, якая яшчэ недастаткова развітая або аслабленая, можа прывесці да развіцця блізарукасці.

Парады

- Звярніце ўвагу на тое, колькі часу праводзіць ваша дзіця каля камп'ютара. Аптымальны час бесперапыннай працы ля дысплея для старшакласнікаў складае 20—30 хвілін, для вучняў 7—8-х класаў — 15—20 хвілін, а для малодшых школьнікаў — не больш за 15 хвілін.

- Для таго, каб знізіць статычнае напружанне, сядзець перад маніторам варта так, каб лінія позірку прыпадала на цэнтр экрана, а адлегласць ад вачэй да рабочых паверхняў (клавіятура, сшытак, экран) павінна быць блізкай па значэннях, інакш празмернае напружанне акамадацыйнай мышцы можа прывесці да развіцця блізарукасці. Экран манітора павінен знаходзіцца ад вачэй на адлегласці 50—70 см.

- Асветленасць паверхні стала або клавіятуры павінна быць не менш за 300 кВт, а экрана — не больш за 200 кВт.

Напасць чацвёртая. Псіхалагічная

Асобная тэма — школьныя перагрузкі, якія ў некаторых спецыялізаваных школах перавышаюць усе магчымыя і немагчымыя нормы. Але многіх бацькоў гэта не спыняе. Чым больш "крутая" ў школе шыльда, чым вышэй у ёй вучэбная нагрузка, чым больш дадатковых заняткаў і вучэбных дысцыплін, тым лепш, лічаць яны. Аддаць дзіця ў прэстыжную школу і зрабіць усё, каб яно ў гэтай школе ўтрымалася, для такіх мам і татаў становіцца сэнсам жыцця. Нават цаной здароўя ўласнага дзіцяці.

Парады

- Падумайце: ці патрэбна вашаму дзіцяці "наварочаная" школа? Тым больш што большасць з дадатковых дысцыплін (і гэта ўжо даказаны факт) яму потым, напэўна, не спатрэбіцца.

- Сто разоў падумайце, перш чым аддаць дзіця ў студыю бальных танцаў або музычную школу. Асабліва калі ваша дзіця ходзіць у малодшыя класы і часта хварэе. Дадатковай нагрузкі яго далікатнае здароўе можа і не вытрымаць.

- Жыццёва важна (асабліва ў пачатку навучальнага года) наладзіць рэжым. Асабліва для малых. Згодна з правіламі, вучні пачатковай школы павінны спаць 9—10 гадзін, сярэдняй — 7,5—8, а старшакласнікі — 7 гадзін. Вядома , што перыяд пасляканікулярнай адаптацыі звычайна займае два тыдні. Але ён можа расцягнуцца і на цэлы месяц. Будзьце напагатове! Паспрабуйце ў гэты цяжкі для вашага дзіцяці час на яго не насядаць. Правілы і тэарэмы ён яшчэ паспее нагнаць.

13.09.11 14:44 / Просмотров: 3433 / ]]>Печать]]>
Информация предоставлена Звязда
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
 Реклама

 Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: -2 °C
Пасмурно, небольшой снег
 Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
 Календарь новостей
«Дек.2024»
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
 Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.