Народный портал города Лида - Новая Лида

 Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
 Медиа архив
 Пользователь
Имя
Пароль

Сусветны брэнд Lenovo распачаў іміджавую рэкламную кампанію на беларускай мове

Сусветны брэнд Lenovo распачаў іміджавую рэкламную кампанію на беларускай мове

З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.

На пытанне Marketing.by, чаму кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову, адказаў Андрэй Калеснік, рэгіянальны прадстаўнік кампаніі ў Беларусі і Джорджыі.

«У вытокаў вонкавай рэкламы на беларускай мове ў Беларусі стаяла мая жонка – Алена Ранцэвіч, якая была маркетынг-мэнэджарам кампаніі Samsung. Тады, некалькі гадоў таму, Samsung быў першай міжнароднай кампаніяй у Беларусі, якая прыняла рашэнне выбудоўваць камунікацыю на беларускай мове (нават насуперак негатыўным водгукам ад шэрагу партнёраў Samsung, якія перажывалі аб тым, што рэклама на беларускай не будзе ўспрынятая рынкам). Насуперак асцярогам партнёраў рэклама атрымалася на здзіўленне эфектыўнай і патрыятычнай. Далей гэты трэнд працягнулі YvesRocher, Hugo Boss і многія іншыя.

Што тычыцца адаптацыі слогана Lenovo: захаванне і валоданне ўласнай мовай для любой нацыі заўсёды было адным з кампанентаў самаідэнтыфікацыі свядомых яе прадстаўнікоў.

Я пражыў 6 гадоў у Беларусі, жонка беларуска, мае дзеці нарадзіліся ў Беларусі. З радасцю вярнуся ў гэтую краіну, калі выдасца такая магчымасць. Рашэнне адаптаваць слоган на беларускую мову прымаў кіруючыся не магчымай эфектыўнасцю паслання, а, у першую чаргу, жаданнем унесці свой пасільны ўклад у пашырэнне сферы выкарыстанне беларускай мовы ў краіне, якую я кахаю. «У мяне ёсць пяць рублёў, чаму я не магу давезці да хаты жанчыну, якая мне падабаецца?» («Масква слязам не верыць»)».

08.09.11 17:41 / Просмотров: 3396 / ]]>Печать]]>
Информация предоставлена Marketing.by
 
В этом разделе:
 Обсуждение
Чтобы начать обсуждение, нажмите кнопку "Добавить комментарий"
 
 Реклама

 Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +5 °C
Облачно
 Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
 Календарь новостей
«Апр.2024
Пн.Вт.Ср.Чт.Пт.Сб.Вс.
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     
 Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.