Правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, якімі дагэтуль карысталіся ў краіне, былі зацверджаны Ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 580 ад 8 снежня 2005 года. Аднак жыццё не стаіць на месцы — мінулы час паказаў, што ў іх трэба ўносіць змяненні, якія б адпавядалі ўжо дню сённяшняму. Таму з 13 лістапада, у адпаведнасці з Указам кіраўніка дзяржавы № 386 ад 23 ліпеня, уступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў.