Сёння, у Дзень роднай мовы, апроч беларускай ўзгадаем і іншую мову, якая на працягу некалькіхстагоддзяў напоўніцу гучала на нашай зямлі. У 1920-х мова беларускіх габрэяў ідыш мела статус дзяржаўнай у БССР, але знікла з сучаснага культурніцкага ландшафту следам за знікненнем беларускага мястэчка і зыходам саміх габрэяў. Пра тое, што адчувае апошні паэт у Беларусі, які піша на ідыш, у інтэрв’ю TUT.BY распавёў Фелікс Баторын (Хаймовіч).