Падчас выступу на Усебеларускім народным сходзе 6 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Ніякай гвалтоўнай беларусізацыі, як і русіфікацыі, у краіне не будзе”. Тым часам Таварыства беларускай мовы прапанавала сходу ўключыць у праграму пяцігодкі развіццё роднай мовы і культуры.