Курсы валют
Медиа архив
Пользователь
Форумы
|
Бананы й ананасы з ГарадзеншчыныДырэктар прадпрыемства Андрэй Ніціеўскі суправаджае нас па зялёнаму аазісу і кідае нібы незнарок: “Вы б наведаліся да нас вясной” – і жмурыцца ўсмешкай, быццам абяцаючы уразіць нас дзівам, нечым такім, чаго мы не бачылі. І сапраўды ўразіў. Прывёў ў цяпліцы, а там – бананы, ананасы, лімоны, кава, інжыр. Нібы ў Ліду з’ехаў куточак Афрыкі ці Паўднёвай Амерыкі. – Безумоўна, – тлумачыць дырэктар, – гэтыя цытрусавыя можна вырошчваць у прамысловых маштабах, але толькі ў цяпліцах. Праўда, выгады ад такой дзейнасці не будзе ніякай. Сабекошт такіх пладоў будзе намнога вышэй за тыя, што прывозяцца з поўдня. Гэтыя расліны патрабюць шмат цяпла, а сёння яно даволі дарагое. – Цікава, а якія вашы ананасы і лімоны на смак? – Яны смачнейшыя, мякчэйшыя і саладзейшыя за тыя, што вы звычайна купляеце ў крамах. Справа ў тым, што ў паўднёвых краінах плады збіраюць крыху зеленаватымі, недаспелымі, каб давезці да краін-імпарцёраў. А нашы спеюць на дрэве, таму і больш прыемныя, без кіслінкі. Але мы вырашылі прадаваць у нашых магазінах не плады, а расаду гэтых экзотаў. Яны добра растуць у хатніх умовах, і людзі з задавальненнем іх набываюць. Такая вытворчая тактыка прыносіць “Зелянгасу” грошы. На сённяшні дзень рэнтабельнасць падрадзялення ЖКГ складае больш за сем працэнтаў, што для такіх “зялёных” вытворцаў вельмі нядрэнны паказчык. І ўвогуле дзякуючы “Зелянгасу” Ліда ператварылася ў адзін з самых кветкавых гарадоў Беларусі. Тут на кожнага жыхара горада прыходзіцца кветак у шэсць разоў больш, чым у Мінску. Паставілі лідчукі і своеасаблівы рэкорд: стварылі суцэльную клумбу даўжынёй два кіламетры. А пачалося ўсё з прыходам на прадпрыемства выпускніка аграрнага універсітэта Сяргея Ярашэвіча. Улюбёны ў зямлю і ва ўсё, што на ёй расце, ён у сябе дома эксперыментаваў з такімі экзотамі. Гэтую жарсць перанёс у “Зелянгас” і цяпер сустракае цэлыя экскурсіі тых, хто жадае вырошчваць іх у сваіх цяпліцах і кватэрах. Калі глядзіш на пузаты ананас, дык не верыцца, што і яго можна выпеставаць у беларускай хаце. – Можна, – сцвярджае Сяргей. – Ты купляеш ананас у магазіне, зразаеш макукшку і садзіш у зямлю. Ён пачне расці, але пладаносіць не будзе. Таму трэба стымуляваць. – Як? І спрачацца з ім няма як, бо як кіраўнік ён мае рацыю. В этом разделе:
Обсуждение
Реклама
|
Знакомства в городе Лида
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Календарь новостей
Тэги новостей
Новости страны
|