Курсы валют
Медиа архив
Пользователь
Форумы
|
Анарына Раманцэвіч не памятае падзеяў вечарыны ў аднакласніка
Анарына Раманцэвіч не памятае падзеяў вечарыны ў аднакласніка 20 апреля 2009
Праз адсутнасць доказаў гвалту мясцовая пракуратура перадала матэрыялы папярэдняга расследавання ў міліцыю. Дактары кажуць, што стан Анарыны цяпер здавальняючы. У нагах яна адчувае балявыя сімптомы. Ад цяжкіх траўмаў і шоку ў дзяўчыны рэтраградная амнезія, — тлумачыць заведуючы дзіцячай хірургіяй Язэп Барташэвіч. — Яна не памятае падзей, што адбываліся ў той дзень. З часам гэта пройдзе, але, на жаль, ніхто не можа дакладна сказаць, калі. Пасля выходных Анарыну перавядуць у НДІ траўматалогіі і артапедыі, што ў Мінску. Большая частка выдаткаў на лячэнне ляжа на плечы бацькоў дзяўчыны. Цяпер праверку праводзіць інспекцыя па справах непаўналетніх. Учора Язэп Раманцэвіч напісаў заяву ў міліцыю. Бацька Анарыны патрабуе, каб супрацоўнікі РАУСу апыталі жыхароў вуліцы Рыбіноўскага, якія бачылі, як падала з акна яго дачка. Абапіраючыся на паказанні ўдзельнікаў той вечарыны, следчы пракуратуры Лідскага раёна Сяргей Сяляўка, распавёў, што паміж дзяўчынамі адбыўся канфлікт. Сябры Анарыны сведчылі, што яна была ў эпіцэнтры сварак. У дзяўчыны здарыўся псіхічны зрыў і яна скінулася з акна. Прычыну канфлікту паміж сяброўкамі сп. Сяляўка патлумачыў тым, што дзеці ўжывалі алкаголь. Карэспандэнтка НН наведала Анарыну Раманцэвіч у аддзяленні хірургіі дзіцячага шпіталя Ліды. Пакуль я размаўляла з бацькамі, да Анарыны зайшла сяброўка. Дзяўчынкі ўсміхаліся і жвава перашэптваліся. - Да цябе часта госці прыходзяць? - Не, не вельмі. Аднакласнікі, настаўніцы, знаёмыя заходзяць. Цацкі вось прынеслі, — Анарына паказала на мяккіх місяў каля сваёй подушкі. — Раней ў мяне тут і тэлевізар быў. А чытаць лежачы дактары забаранілі. - Што зараз у школе тваёй адбываецца? Што аднакласнікі расказваюць? - Там усё добра. Але не хачу туды. Хачу хутчэй навучыцца хадзіць. - Ты памятаеш, як вы пра дамаўляліся пра тую вечарыну? - Не, нічога не памятаю. Толькі тое, што яны званілі мне, клікалі. Я спачатку не хацела ісці, але потым пагадзілася. - Як ты думаеш, ты змагла б сама скочыць з пятага паверха? - Не! Ніколі! - адмоўна пакруціла галавой дзяўчына. - Ды яна ўколаў баіцца! Які ж тут пяты паверх! Такая вышыня!.. - у роспачы сказала маці Анарыны спн. Галіна. (c) http://www.nn.by/ В этом разделе:
Обсуждение
Реклама
|
Знакомства в городе Лида
Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Календарь новостей
Тэги новостей
Новости страны
|