![]()
![]() ![]() |
Востраўскае пагадненне
У Востраўскім маёнтку пад Лідай 4 жніўня 1392 г. было заключана пагадненне. Яго падпісалі, з аднаго боку, кароль польскі Уладыслаў II, ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жмудскі Ягайла і яго жонка, 18-гадовая Ядвіга, з другога боку — князь гродзенскі Вітаўт і яго жонка Анна дамовіліся спыніць міжусобную вайну.Вітаўту вярнулі Трокскае княства і іншыя бацькоўскія землі, яму была даверана сталіца княства Вільня. Ён стаў намеснікам і васалам польскага караля і фактычным правіцелем Вялікага княства, але пакуль без тытула вялікага князя. Пагадненне мела вялікія гістарычныя вынікі: яно паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжаносцаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму дасягнуць у хуткім часе сваёй найвышэйшай магутнасці.
Гэтае пагадненне надзвычайнае па шэрагу абставін. Падпісалі яго стрыечныя браты, равеснікі, сябры дзяцінства і юнацтва. Яны ж — непрымірымыя ворагі, клятвапарушальнікі і крываіюмснікі: у верасні 1382 г. па распараджэнні Ягайлы быў задушаны бацька Вітаўта князь Кейстут, калесаваны найбліжэйшыя сваякі маці; па загаду Вітаўта ў верасні 1390 г. быў расстраляны з лукаў князь Карыгайла, у 1391 г. атручаны Вігунд-Мінігайла — родныя браты Ягайлы. Абодва, Вітаўт і Ягайла, звярталіся за дапамогай да крыжаносцаў, каб знішчыць адзін аднаго, абодва аддавалі Тэўтонскаму ордэну Жмудзь як разменную манету, абодва здраджвалі, абодва парушалі клятвы. Вітаўт двойчы прымаў каталіцызм, Ягайла кідаўся ў праваслаўе. Абодва грамілі замкі, гарады і сёлы сваёй радзімы, ператвараючы яе ў вялізнае папялішча. На сумленні Ягайлы штурм Берасцейскага і Гродзенскага замкаў, на сумленні Вітаўта ганьба Лідскага замка ў студзені 1392 г. Ініцыятарамі пагаднення былі палякі — члены Кракаўскага каралеўскага савета, актыўнай прыхільніцай — каралева Ядвіга. Тайныя перагаворы з Вітаўтам правёў князь мазавецкі Хенрык (Генрык) — муж сястры Вітаўта Рынгалы. Перад Востраўскай сустрэчай у канцы ліпеня 1392 г. у Вільні адбыўся з'езд малодшых Альгердавічаў з удзелам Ядвігі, на якім было прынята канчатковае рашэнне аб перадачы ўлады ў княстве Вітаўту. Магчымасць міру паміж Ягайлам і Вітаўтам здавалася ўсім настолькі неверагоднай, што Востраўскае пагадненне было падпісана таксама іх жонкамі, як гарантамі прымірэння. У адпаведнасці з пагадненнем, князь Вітаўт стаў намеснікам караля ў ВКЛ, атрымаў ва ўладанне гарады Трокі, Гродна і Ліду, Берасцейскую, Сурожскую, Драгічынскую, Мельнікскую, Камянецкую, Ваўкавыскую і Лідскую воласці. Пагадненне было падпісана ў востраўскім палацы пад Лідай, які быў выбраны ў якасці месца з'езда ў сувязі з некалькімі нрычынамі. Збудаванне было каменнае і дастаткова прасторнае, каб прыняць вялікую колькасць знаці і абслугі. Палац размяшчаўся на мяжы паміж Гродзенскім княствам, якое належала Вітаўту як Кейстутавічу, і Лідскім, што належала Ягайлу як Альгердавічу (мяжа праходзіла йа Дзітве). Былыя ворагі зноў сталі сябрамі і выканалі ўсе ўмовы свайго дагавора. Вітаўт пры гэтым страціў двух сыноў, атручаных у Кралеўцы, яго брат Жыгімонт апынуўся ў зняволенні. Востраўскае пагадненне нарэшце прывяло да разгрому галоўных ворагаў славянскіх народаў як на захадзе, так і на поўдні, да росквіту Вялікага княства Літоўскага і народаў, якія яго насялялі. © Навукова-папулярнае выданне «ПАМЯЦЬ». ![]() |
![]() ![]() Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
![]() 10:51 Бывший тренер брестского «Динамо» Личка возглавит «Оренбург» 17:17 Матчи предстоящего тура чемпионата Беларуси пройдут без зрителей 11:19 Милевский: "В Беларуси сейчас происходит, мягко говоря, безумие" 12:29 Некомпетентность арбитров РПЛ – миф. Как и нерушимость системы 08:46 Белоруссия требует от России пересмотра цены на газ 15:35 Российские нефтяники предложили Белоруссии скидки, боясь потерять рынок 03:21 Франция возложила ответственность на Россию за прекращение боевых действий в Украине 22:41 "Ударить по минским соглашениям": оппозиционерка из РФ раскрыла план Кремля по отмене санкций ЕС 20:06 Сайдик призывает к целенаправленным действиям по всеобъемлющему выполнению Минских соглашений 19:10 Сорок польских байкеров в Харькове почтили память польских военнопленных 12:19 «Звездный мост» в Харькове откроется 14 сентября 09:00 Этот день в истории ©
|