Народный портал города Лида - Новая Лида

 Курсы валют
Курсы НБ РБ на 26.02.2022
100 Гривен 9.3575нет изменений
1 Доллар США 2.7977нет изменений
1 Евро 3.1375нет изменений
10 Злотых 6.7674нет изменений
100 Российских рублей 3.2391нет изменений
 Пользователь
Имя
Пароль
 Поиск

Герб і магдэбургскае права

17 верасня 1590 г. кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза, ён жа вялікі князь літоўскі Жыгімонт IV, падпісаў прывілей, па якому Ліда атрымала герб і магдэбургскае права.

Лідскі герб — гарадская візітная картачка — уяўляе сабой шчыт, падзелены на дзве палавінкі, на левай з якіх, чырвонага колеру — залаты леў, які стаіць на задніх лапах і разгорнуты ўлева, а на правай, блакітнага колеру — два залатыя скрыжаваныя ключы. Леў — самае любімая геральдычная жывёла: ён асацыіруецца з сілай, магутнасцю, велікадушнасцю, высакароднай адвагай. Лідскі леў тыповы — ён стаіць у звычайнай геральдычнай позе: на задніх лапах, пярэднімі атакоўвае, разгорнуты ў профіль — бачна адно вока, язык высунуты з пасткі, хвост падняты і загнуты, але ў адрозненні ад тыповых львоў — на лідскім гербе ён разгорнуты ўлева. Чырвонае поле — сімвалічнае поле, якое прамочана крывёю ворагаў. Толькі тры беларускія гарады маюць выяву льва на сваіх гербах: Ліда, Слонім і Гарадок Віцебскай вобласці. Усе гэтыя гербы адносяцца да XVI ст. Лідскі і слонімскі геральдычныя львы абсалютна ідэнтычны і разгорнуты ўлева ад гледача, адзінае адрозненне — слонімскі леў у правай лапе трымае радавы знак сямейства Сапегаў. Скрыжаваныя залатыя ключы адзіныя на беларускіх гербах, калі не лічыць герба в. Малеч Брэсцкай вобласці, дзе ключы адлюстраваны ў выглядзе аксесуара на жываце Святога Пятра. Блакітны колер азначае паветра, ключы на блакітным — магчыма, ключы ад рая, калі жыццё пражыў мужна. Шчыт французскага тыпу — прадаўгаваты, чатырохвугольны, з закругленымі ніжнімі краямі, якія сыходзяцца пад вуглом.

Вядомы знаўца беларускай геральдыкі А.Цітоў у Санкт-Пецярбургскім сховішчы рукапісаў адшукаў прывілей ад 17 верасня 1590 г. — вялікі пергаментны ліст, на якім напісана, што г. Ліда прысвоена «для одправованья справ судовых местскйх печать месткая то есть лев й два ключы на крыж над нйм» і прыведзены малюнак герба, дзе шчыт яшчэ не падзелены на дзве паловы, а леў разгорнуты ўправа ў бок ключэй.

Лідскі герб — адзін з самых старажытных, пэўна толькі 11 гарадоў маюць больш старажытныя гербы. Лідскі герб старажытней за віцебскі, гомельскі, бабруйскі і на 3 месяцы старажытней за мінскі. Немалую ролю ў атрыманні герба і магдэбургскага права сыграў лідскі стараста тых гадоў Ян Станіслававіч Абрамовіч — войскі і намеснік віленскі, стараста вендзенскі і прэзідэнт дзерпскі. У дзіцячьы і юнацкія гады выхоўваўся пры двары Мікалая Радзівіла Рудага. Кальвініст па веравызнанні.

Паводле магдэбургскага права гараджане вызваляліся ад усіх абавязкаў, якія супярэчылі магдэбургскаму праву. Падпарадкоўваліся толькі войту і гарадской уладзе. Крымінальныя справы разглядаліся судом войта, грамадзянскія — судом бурмістра. Незадаволеныя маглі звяртацца да лідскага старасты, у крайнім выпадку — да караля. Стараста выбіраў бурмістра з 4 жыхароў горада, якіх прапаноўвалі гараджане. Войт зацвярджаўся каралём пажыццёва, надзяляўся двума валокамі зямлі (42 га).

У Лідзе было дазволена праводзіць штотыднёвыя суботнія таргі і кожны год два кірмашы: першы — у маі —чэрвені, другі — на свята Святога Крыжа. Усім без выключэння было дазволена ў гэтыя дні прадаваць, мяняць і купляць. Гораду выдзялялася бочка кракаўскай меры — 4 карцы 72 гарнцы меры літоўскай. Вызначаны гандлёвыя гарадскія зборы — па 2 манеты з бочкі. Мяшчане і жыхары ваколіц ад гандлёвых збораў вызваляліся. Частка падаткаў з прыезджых ішла ў гарадскую казну. Гараджанам перадаваліся ў карыстанне ўсе гарадскія землі. Кожны год рабілася аплата падаткаў за гарадскія землі ў казну. Падаткі збіраў войт і здаваў старасце. 3 кожнай квітанцыі 6 грошаў заставалася ў гарадской казне. Не праводзілася абкладанне падаткамі з сядзіб, дамоў і гарадскіх плошчаў. Гораду заставаліся даходы з лазні, вагаў, парыкмахерскай, якія яшчэ трэба было пабудаваць. Дазвалялася пабудаваць адну агульную лазню. Шляхта і баяры, што жылі ў гарадах, плацілі падаткі і выконвалі абавязкі, як і мяшчане. Будаўніцтва і рамонт мастоў, дарог, ратушы, школы праводзіліся за кошт горада. Недалёка ад касцёла было загадана пабудаваць бальніцу, стварыць агульныя гандлёвыя кропкі і склады. Падаткі з гандлёвых кропак і арэндная плата са складоў збіраліся на карысць горада.

Соладавы і піўны заводы павінны былі будавацца па-за горадам, коміны — старанна падрыхтоўвацца.

Кароль Жыгімонт Ваза падпісаў, сама меней, 18 прывілеяў на магдэбургскае права для гарадоў і мястэчак Вялікага княства, 9 з іх знаходзяцца зараз у Літве, 9 — на Беларусі.



© Навукова-папулярнае выданне «ПАМЯЦЬ».
12.12.08 / Просмотров: 33574 / ]]>Печать]]>
 
 Реклама

 Погода в Лиде
Лида, Беларусь
Сейчас: +6 °C
Пасмурно
 Опросы
Готовы ли Вы радикально изменить свою жизнь?
Никогда не задумывался об этом
Иногда абстрактно думаю, что было бы неплохо это сделать
Собираюсь это сделать в обозримом будущем
Сейчас в процессе изменений
 Новости страны
© 2024 НИРП "Новая Лида". v. Hermes. TERMS OF USE || Privacy Information.