
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. "Новая Ліда" далучаецца.
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
"Новая Ліда" ў гэты дзень будзе выходзіць выключна на беларускай мове. Акрамя таго, значная частка матэрыялаў будзе прысвечана роднай беларускай мове.
Заўтра на беларускай мове загавораць гомельскія бібліятэкары, а ўсе "Навіны" на Першым канале будуць ісці на роднай мове. Далучайся і Ты! Родная мова шмат не патрабуе.