Міжнародны дзень роднай мовы на \"Новай Лідзе\"

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.


"Новая Ліда" ў гэты дзень будзе  выходзіць выключна на беларускай мове. Акрамя таго, значная частка матэрыялаў будзе прысвечана роднай беларускай мове.


Заўтра на беларускай мове загавораць гомельскія бібліятэкары,  а ўсе "Навіны" на Першым канале будуць ісці на роднай мове. Далучайся і Ты! Родная мова шмат не патрабуе.

20.02.11