Спецыялісты Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі з 6 студзеня да 21 сакавіка праверылі 377 гандлёвых аб’ектаў, якія рэалізуюць прадукты харчавання. Парушэнні патрабаванняў санітарнага заканадаўства знойдзены на 84,6% аб’ектаў.

У 47,2% выпадкаў лядоўні і гандлёвыя залы былі недастаткова чыстыя, у 15,3% у продажы знаходзіліся пратэрмінаваныя прадукты, у 10,9% не выконваўся тэмпературны рэжым рэалізацыі прадуктаў харчавання.

Забракаваныя і знятыя з рэалізацыі 1231,328 кг пратэрмінаваных прадуктаў без адпаведных маркіровачных ярлыкоў і з прыкметамі псавання.

За парушэнні да адміністратыўнай адказнасці прыцягнута 70 службовых і 6 юрыдычных асобаў.

Праца 20 гандлёвых аб’ектаў прыпыненая, у 2-х кропках абмежаваны асартымент.

     

27.03.12