З пачатку верасня стартавала вонкавая рэкламная кампанія сусветнага IT-брэнда Lenovo. У сваёй камунікацыі кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову.
На пытанне Marketing.by, чаму кампанія вырашыла выкарыстоўваць беларускую мову, адказаў Андрэй Калеснік, рэгіянальны прадстаўнік кампаніі ў Беларусі і Джорджыі.
«У вытокаў вонкавай рэкламы на беларускай мове ў Беларусі стаяла мая жонка – Алена Ранцэвіч, якая была маркетынг-мэнэджарам кампаніі Samsung.
Што тычыцца адаптацыі слогана Lenovo: захаванне і валоданне ўласнай мовай для любой нацыі заўсёды было адным з кампанентаў самаідэнтыфікацыі свядомых яе прадстаўнікоў.
Я пражыў 6 гадоў у Беларусі, жонка беларуска, мае дзеці нарадзіліся ў Беларусі. З радасцю вярнуся ў гэтую краіну, калі выдасца такая магчымасць. Рашэнне адаптаваць слоган на беларускую мову прымаў кіруючыся не магчымай эфектыўнасцю паслання, а, у першую чаргу, жаданнем унесці свой пасільны ўклад у пашырэнне сферы выкарыстанне беларускай мовы ў краіне, якую я кахаю. «У мяне ёсць пяць рублёў, чаму я не магу давезці да хаты жанчыну, якая мне падабаецца?» («Масква слязам не верыць»)».