Такі прысуд вынес Лідскі раённы суд карыстальніку сацыяльнай сеткі “В контакте” Яўгену Куцко.

Яго звінавацілі ў абразе былога кіраўніка Лідскага райвыканкаму Андрэя Худыка. Цяпер чыноўнік з'яўляецца намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкаму. Нагодай стаў фельетон, напісаны Яўгенам. У творы чыноўнік фігураваў пад уласным імем.

Першапачаткова на блогера завялі крымінальную справу. Але пасля філалагічнай экспертызы твора і публічнага прабачэння перад Андрэем Худыкам, справу перакваліфікавалі ў адміністрацыйную.

Дарэчы, пасля напісання фельетона Яўгена Куцко звольнілі з працы цягам аднаго дня, адзначае Радыё "Свабода". Цяпер малады чалавек кажа, што не можа ўладкавацца ў Лідзе нават грузчыкам, хаця мае вышэйшую адукацыю.

     

22.06.11