11.08.11
Статьи » История Лидчины
» Лідскі замак у мастацтве: Юзаф Пешка

Адзін з першых малюнкаў Лідскага замка належыць Юзафу Пешку (19.02.1767. Кракаў - 4.9.1831), польска-беларускаму жывапісцу.

Ю Пешка - прадстаўнік акадэмічнага класіцызму- асноўнага накірунку ў мастацтве Рэчы Паспалітай у канцы 18-га - пачатку 19-га стагоддзя.

Вучыўся Ю. Пешка ў Д. Эстрэйхера ў Кракаве і з 1786 года ў Ф. Смуглевіча ў Варшаве. 3 1793 па 1812 год жыў у Гародні і Менску. Часта на-ведваў Магілёў, Нясвіж. Ліду, Смілавічы, Дукору, Вільню. 3 1812 года жыў у Кракаве, з 1815 года - прафесар жывапісу і малюнка ў Школе прыгожых мастацтваў.

Пісаў алегарычныя і гістарычныя кампазіцыі, партрэгы, пейзажы. У калекцыі пейзажаў Ю. Пешкі 12 малюнкаў Віцебска, 3 - Магілёва. 2 - Гародні, па аднаму Менска, Нясьвіжа, Ліды, Наваградка,Смалян, Лошыцы. Малюнкі выкананы акварэльлю, акрамя гарадзенскіх, зробленых тушшу, на аркушах паперы 45х70 см.

{img1} На акварэлі "Ліда" адлюстраваны маляўнічыя руіны замку, штучнае возера перад замкам, фарны касцел. Прыкладна у 100 м. злева ад мастака знаходзілася ўніяцкая царква "Уваскрашэння Гасподняга". Карціна "жыве": людзі займаюцца сваімі справамі, пояць коней. Мы адчуваем гэтую даўніну, здаецца, што здарыцца цуд:  малюнак вось-вось ажыве і мы апынемся у далекай эпосе

 

Все права сохранены  ©  Народный портал города Лида - Новая Лида

Перепубликация материалов, возможна только с устного или письменного разрешения администрации сайта!

https://1lida.org/article/read/juzaf_peshka_lidski_zamak.html